І зараз, калі глядзець на беларускую адукацыю, параўноўваць праграмы і г.д., то гэта найгоршае сацыяльнае стаўленне з савецкіх часоў і слабыя праграмы. Бо калі Савецкі Саюз разваліўся, усе напрацоўкі пайшлі да Расіі. Моцныя падручнікі і праграмы ёсць там, а ў нас так сабе.
Беларуская настаўніца: «Як можна навучыць чалавека свабодзе, калі ўнутры яе няма?»
Заснавальніца беларускамоўнай школы ў Батумі Аксана Акуневіч — пра страх у беларускай сістэме адукацыі.

— Я пачала працаваць настаўніцай у школе ў 2001 годзе, пасля сыйшла ва ўніверсітэт і вярнулася ў 2006-м. І гэта была ўжо зусім іншая школа, —распавядае Аксана Акуневіч у эфіры Еўрарадыё. — Ужо адсутнічала тая ступень свабоды, якая была на пачатку 2000-ых.
Увялі прымусовае наведванне ў старэйшых класах, увялі хакей, футбол і падобную ідэалогію. У мяне быў шок, наколькі сціснулі сістэму. У той момант шмат хто сыйшоў са школы, бо бачылі, да чаго мы вяртаемся.
У нас мы бачым адарванасць ад жыцця, страх. Але гэта грамадская, сацыяльная з'ява. Тое, з чым зараз жывуць усе беларусы. Страх бачны ў целе, вачах, рухах. І ён вельмі доўга выходзіць.
Фінскі эксперт, калі выступаў у Мінску ў 2018 годзе, казаў, што ў Фінляндыі 30-40 гадоў таму была такая ж сістэма адукацыі, як у нас. Але ў пэўны момант грамадства і кіраўніцтва краіны вырашылі, што ім патрэбныя змены. І там увялі давер на ўсіх узроўнях. Урад давярае кіраўнікам муніцыпалітэта, яны ў сваю чаргу давяраюць кіраўнікам дэпартаментаў адукацыі, яны давяраюць дырэктарам, а тыя — настаўнікам. І ніхто нікога не пераправярае. Бо давер — самая вялікая каштоўнасць. І тады ў школе ўсё змянілася.
А калі сістэма пабудавана на страху, то настаўнікі гэта перадаюць. Як можна навучыць чалавека свабодзе, калі ўнутры яе няма? Як можна навучыць адкрытасці, калі няма нагледжанасці?
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное