«Галасы, якія натхняюць надзею і будуць фарміраваць будучыню Беларусі»
Анансавана вялікая імпрэза ў Берліне.
Арганізатары паведамляюць: «З часоў пратэстаў 2020 года адбылося шмат чаго. Рэжым Лукашэнкі спрабуе задушыць любую форму пратэсту і працягвае нястомныя рэпрэсіі супраць уласнага насельніцтва. Сотні тысяч беларусаў пакінулі краіну і цяпер жывуць у выгнанні — у Варшаве, Вільні і нават Берліне.
Сярод іх не толькі палітычныя актывісты, але і музыкі, пісьменнікі, мастакі і журналісты. У кожнага свая гісторыя і індывідуальны погляд на мінулае, сучаснасць і будучыню сваёй краіны. І, нягледзячы ні на што, гэтая будучыня застаецца адзначанай вялікай надзеяй.
Мы хочам даць голас гэтым поглядам. Гэта размовы, літаратура, музыка. Гэта галасы, якія натхняюць надзею, галасы, якія будуць фарміраваць будучыню Беларусі».

Сярод гасцей – паэтка Вольга Гапеева, спявачка Вераніка Круглова, журналістка Вольга Лойка, пісьменнік Марка Марцін, філосаф Уладзімір Мацкевіч, адна з заснавальніц RAZAM Сафія Саўчук, палітычная актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк, музыка Лявон Вольскі, выдавец Зміцер Вішнёў.
Мадэратары – журналісты Аліса Бота і Інга Пэтц.
Івэнт пройдзе 28 лістапада (для тых, хто плануе прыйсці афлайн, падрабязнасці тут). Таксама мерапрыемства будзе транслявацца ў прамым эфіры і перакладацца на беларускую мову.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное