Навумычк: «Сьвет уступіў ў паласу дамінаваньня дыктатараў»
Палітычны аналітык — пра недзеяздольнасьць лідэраў дэмакратычных краінаў і рашучасьць дыктатараў.
— Варта нарэшце ўсьвядоміць, што ніякай дапамогі Ўкраіне, здольнай кардынальна памяняць сытуацыю на карысьць Кіеву, пры цяперашнім гаспадары Белага дому ня будзе, — піша Сяргей Навумчык. — Так, працягнецца (напэўна) перадача інфармацыі выведкі, пастаўка (цяпер ужо за грошы) нейкіх відаў узбраеньня — але ня болей. Моцнага кроку, які нанёс бы паразу Маскве — чакаць ня трэба.

Рэальна пераламіць сітуацыю магла б толькі Эўропа, але і гэтага не адбудзецца з прычыны недзеяздольнасьці лідэраў вядучых краінаў (карыкатурны Макрон чаго варты).
Тым часам як Пекін і іншыя аўтакратыі пасьлядоўна выяўляюць жалезную волю.
Сьвет уступіў ў паласу дамінаваньня дыктатараў і дыктатураў і ў палітыцы, і ў эканоміцы, далей — паўсюль.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное