Памёр 50-гадовы спецназавец, які ўдзельнічаў у выкраданні і забойстве Захаранкі і Ганчара
Беларуская асацыяцыя ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС «Гонар» («Честь») паведаміла пра смерць ад цяжкай і працяглай хваробы 50-гадовага Уладзіміра Буцько, «баявога таварыша, сябра і брата», піша Наша ніва.

Адзначаецца, што ён служыў у в/ч 3214, быў камандзірам групы Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання і меў крапавы берэт.
Уладзімір Буцько — адзін з тых людзей, чыё імя як удзельніка забойстваў апазіцыйных палітыкаў назваў спецназавец Юрый Гараўскі.
У канцы 1990-х Гараўскі служыў у Спецыяльным атрадзе хуткага рэагавання і сам прымаў удзел у выкраданні і забойстве экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнэсмена Анатоля Красоўскага.
Гараўскі назваў імёны адзінаццаці спецназаўцаў, якія ўдзельнічалі ў захопе Захаранкі: Паўлючэнка, Карповіч, Шкіндзераў, Кажэўнікаў, Панкоў, Румянцаў, Наватарскі, Балынін, Будзько і Буцько. А таксама сам Гараўскі.
Забойцаў Красоўскага і Ганчара было дзесяць.

З Буцько і Будзько ёсць блытаніна, бо Гараўскі пазначаў абодвух як БуДЗько. Але ў іх розніца ў імёнах — Юрый Будзько і Уладзімір Буцько.
Па словах Гараўскага, Уладзімір Буцько займаўся знішчэннем аўтамабіля Анатоля Красоўскага. Пад Бегомлем выкапалі яму на прасёлкавай дарозе: «Там такая старая прасёлкавая дарога, проста на ёй была выкапана яма. На наступны дзень Буцько Уладзімір і кіроўца БТРа — салдат-тэрмінавік — узялі машыну Красоўскага і загналі яе туды. БТРам раздушылі гэты джып і закапалі».
Гараўскі і Уладзімір Буцько былі фігурантамі крымінальнай справы аб вымагальніцтве — па просьбе Паўлічэнкі спрабавалі забраць $25 тысяч у людзей, якія нібыта былі вінныя яму гэтыя грошы.
Аднак тыя напісалі заяву ў міліцыю. У выніку Буцько атрымаў тры гады хіміі, Гараўскі — чатыры.
Развітанне са спецназаўцам праходзіла ў вёсцы Вуглы Барысаўскага раёна.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное