Памёр вядомы фотажурналіст Яўген Коктыш
Ён фіксаваў для гісторыі творчы шлях беларускай інтэлігенцыі.
Вядомы беларускі фотажурналіст Яўген Коктыш памёр на 86‑м годзе жыцця. Гэта здарылася 5 лістапада, пра смець фатографа паведамілі ягоныя родныя: «Невероятно добрый, светлый, честный, искренний Человек. Очень заботливый, очень любящий, всем помогающий.
Очень жизнерадостный, открытый, он со всеми находил общий язык. Бесконечно преданный своей профессии, не жалел на неё ни времени, ни сил».
Як адзначае Радыё Свабода, Яўген Коктыш навечна зафіксаваў для гісторыі творчы шлях дзясяткаў літаратараў, мастакоў, скульптараў, тэатральных дзеячоў.
Сярод іх — Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Уладзімір Мулявін, Стэфанія Станюта, Георгі Паплаўскі, Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Гаўрыла Вашчанка, Яўген Кулік і іншыя.
Прапануем невялікую галерэю працаў легендарнага фатографа.
Читайте еще
Избранное